Актуальны палтрэцік. Хай павясіць ды парадуее матулю. А, і яшчэ — калі вы сустэнеце мяне і я вас чамусці не пазнаю, ці зраблю выгляд што пазнаю — не злуйце на мяне. Я задумаўшыся ўсю дарогу таму хутка магу не ўцяміць.
Што яшчэ сказаць на рубяжы сваіх 40-х гадоў? Я шчаслівы, свабодны (у патрэбнай і дастатковай мне ступені), знаходжуся ў сваёй хіба лепшай форме і выглядзе (аказалася заўжды хацеў сабе доўгія валасы). Маю вельмі цікавую працу. Мне легка ўставаць ранкам і хутка засынаць у вечары. Мне цікава жыць, назіраць і удзельнічаць ў тых працэсах, на якія я магу паўплываць.
Я адчуваю сябе беларусам які адарваўся ад зямлі і ляціць у космасе і чуе ў сваіх навушніках галасы на розных мовах. І часам у галаве пралятаюць думкі то на польскай, то на ангельскай. Ні пра што не шкадую, стараюся не чапляцца (не забываючы пры гэтым) за старое і не губляць цікаўнасці да новага.
Хачу падзякаваць усім добрым людзям на маім шляху, а злых людзей папрашу мне не трапляцца. Вам гэта не трэба, дакладна.
З дзяцінства я чуў бацькавы словы «Разумны стварае сяброў, дурань — ворагаў». Не было моманту, каб гэта было памылкай.
Добавить комментарий