Pašpart Hramadzianina NRM

Ноччу не спаў (што бывае даволі часта) і неяк сам уключыўся альбом Pašpart Hramadzianina NRM. Якая ж гэта круцецкая рэч! Калі вам мала гадкоў, ці вы такі стары і даўно забыліся на гэты альбом, ці гэта прайшло міма вас — вельмі раю ўключыць. Гэта 1998 год, а кожны трэк слухаецца 101% актуальна. Не магу нават вылучыць самы ўлюблёны. З  А саунд…  Машына часу!

Столькі суму, болі і адначасова гумару ды аптымізму на адным альбоме. 24 гады мінула, а гэта і сёння добры сродак падмацаваць не самы лепшы настрой, прынамсі для мяне.

Спачатку слухаў на касеце, потым ў мяне быў самапальны дыск, а зараз ужо і на сэрвісах ён ёсць.

Якія альбомы мінулага вас кранулі яшчэ больш моцна чым раней?

Тут пакіну ютубчык для зручнасці.

Поделиться