1,5%

Не першы год мяне бамбіць з гэтымі галоднымі гульнямі – 1,5% падатка ад PIT. *дысклеймер унізе

Гэта добры прыклад таго, як ад добрай камунікацыі залежыць фандрайзінг. Мяне ніхто не пытаў, у адкрытай прасторы інфы мала (усе сціплыя і не дзеляцца назіраннямі), таму я падзялюся!

Першае ў рэйтынгу — тэйк, што гэта «бясплатныя грошы» якія і так і так ўжо не ў цябе, таму зрабі лёгкі крок у бок — дапамагі! Ідэя зразумелая, але хлопцы-дзеўкі — гэта як бы маі грошы (хоць і ў мінулым), можна крыху павагі? Замест вадзяністага тэксту напішыце — чым дапамогуць маі 1,5%? КАНКРЭТНА! На прыкладзе мінулых гадоў — плаціць заробкі, зрабіць рэкламу, уставіць зубы дырэктару.

Таймлайн. Адзінкі пра 1,5% пішуць цягам года (малайчынкі). Але большасць робіць з гэтага працэсса шапіто — немагчымым гартаць стужку сацсетак — канькала адное навокал. Гэтаму дай, гэтым дай! Трэба зрабіць так, каб ад’ем сродкаў быў арганізаваны прафесійна — каб нават не ўзнікла ў вашай аўдыторыі сумневу каму плаціць калі настане час Ч.

Ваша аўдыторыя! Выходзіць з просьбай пра 1,5% трэба да лаяльных — напісаць у АП тым хто добра і часта каменціць, у рассылцы нагадаць некалькі разоў пачынаючы за паўгады, затаргеціцца на тых хто ў Польшчы ды энгэйджыцца вашым кантэнтам. Так-так, каб нешта атрымаць — трэба і на рэкламу выдаць. Арганічна такое не вельмі залятае. Зрабіць асобны выпуск падкаста. Запланаваць марафон. І не канючыць, што «ну тыпу мы зрабілі два пасты мук пяк пук — нам нічога не далі».

Ну і вішанька на торціку — падсумаванне выніку кампаніі. Дзякуй тым, хто шчыра піша пра сваі вынікі і дзячыць аўдыторыі. Гэта мега-пазітыўны момант каб стартануць актыўную кампанію на новы сезон.

Калі ёсць такі інструмент з гэтымі 1,5% — варта выдзяляць пад яго рысурсы ды людзей. Жывыя грошы вашых карыстальникаў гэта той рэсурс які ніколі не дарэмны.

Ну і пра дарэмнасць. Стараюся дапамагаць магчыма не самым папулярным праектам, але не бачу і не адчуваю што гэта на карысць ідзе. Адчуванне, што на тым баку гэта успрымаюць як бясплатныя грошы. І мы вяртаемся да пункта нумар еден.

Ну і хвілінка продажу паслуг — яшчэ не позна запусціць кампанію ў МЕТА на Польшчу ды Літву. Дапамагу гэта зрабіць эфектыўна і не за ўсе грошы Варшавы. Ну і на наступны сезон план распрацуем круты.

Разумею галоўны кансёрн — ў часе калі людзі данацяць і калі сродкі  прыходзяць у арганізацыі сапраўды ёсць момант непрадказальнасці. Але, няўжо гэта можа спыніць ад таго каб стартануць актыўнасць у гэты бок правільна? Га?

*У Польшчы 1,5% PIT OPP — гэта механізм, які дазваляе падаткаплацельшчыку накіраваць 1,5% свайго ўжо налічанага падатку на канкрэтную арганізацыю грамадскай карысці (OPP). Гэта не дадатковы збор і не “ахвяраванне з кішэні”: вы не плаціце больш, а толькі пазначаеце атрымальніка часткі падатку ў дэкларацыі. Пералік робіць падатковая служба на падставе вашага выбару.

Posted in: