Год пражывання на Саскай Кэмпе я адзначыў разам з Юляй на свяце района. Было вельмі цікава паглядзець як праходзяць святы не цэнтральныя, не агульна варшаўскія.
Добра праходзяць: перакрываецца галоўная вуліца, две сцэны, якія не перашкаджаюць адна другой, натоўпы людзей, гандль майстроў, выставы, кілбаскі, шмат біа туалетаў (нават для людзей на вазках). Атмасфера святочная ды спакойная — без рамак металашукальнікаў ды паліцыі (але яна разам з медыкамі ды пажарнымі побач). Рэспект.
А я ўсё яшчэ марамі зрабіць такое калі небудзь у родным горадзе, у родным Магілёве.