Ноччу не спаў (што бывае даволі часта) і неяк сам уключыўся альбом Pašpart Hramadzianina NRM. Якая ж гэта круцецкая рэч! Калі вам мала гадкоў, ці вы такі стары і даўно забыліся на гэты альбом, ці гэта прайшло міма вас — вельмі раю ўключыць. Гэта 1998 год, а кожны трэк слухаецца 101% актуальна. Не магу нават вылучыць самы ўлюблёны. З А саунд… Машына часу!
Столькі суму, болі і адначасова гумару ды аптымізму на адным альбоме. 24 гады мінула, а гэта і сёння добры сродак падмацаваць не самы лепшы настрой, прынамсі для мяне.
Спачатку слухаў на касеце, потым ў мяне быў самапальны дыск, а зараз ужо і на сэрвісах ён ёсць.
Якія альбомы мінулага вас кранулі яшчэ больш моцна чым раней?
Тут пакіну ютубчык для зручнасці.
Войдите в систему как {{omniform_current_user_display_name}}. изменить свой профиль. Выйти из системы? Обязательные поля отмечены *
Ваш адрес эл. почты не будет опубликован. Обязательные поля помечены *
Обсуждение закрыто.
Для публикации комментария необходимо войти в систему.